Война — это способ разбивать вдребезги, распылять в стратосфере, топить в морской пучине материалы, которые могли бы улучшить народу жизнь и тем самым в конечном счете сделать его разумнее...   Оруэлл Джордж 




Да памяці Алеся Пушкіна...

Размер шрифта:    Уменьшить шрифт  Восстановить исходный рзмер  Увеличить шрифт 
5411


Яшчэ аднаго беларуса забіў рэжым... вельмі цяжка і сумна... пакінуў гэты сьвет мастак, патрыёт і проста сумленны чалавек - Алесь Пушкін...

 
Чалавек жыве, пакуль пра яго памятаюць, і памятаюць менавіта добрыя справы.
Алесь большую частку свайго жыцця размаўляў на беларускай мове і клапаціўся аб Беларусі і беларускай мове, мы ушануем яго памяць і напішам гэты артыкул таксама на беларускай мове.
 
 Мы памятаем знакаміты перфарманс Алеся Пушкіна, калі ён не спужаўся і выказаў сваё стаўленне да ўлады і прэзідэнта ў 1999 годзе, калі прывёз тачку гноя да адміністрацыі прэзідэнта:
 
 
– Алесь, як вы ўвогуле дадумаліся да такога перформанса?
 
– Я памятаў, як у 1968 годзе ў знак пратэсту супраць уводу савецкіх танкаў у Чэхаславакію на Чырвоную плошчу выйшлі восем чалавек. І вырашыў: хай наша інтэлігенцыя адкажа на ўзурпацыю Лукашэнкам улады учынкам хаця б аднаго мастака.
 
Доўга думаў, каб мой перформанс атрымаўся негвалтоўным. Але разам з тым, трэба было зрабіць нейкую экстрэмальную рэч, якая б узрушыла людзей. У выніку прыйшоў да гною – народнай форме пратэсту. Адна справа, калі да цябе прыходзяць з тартом і просяць кіраваць яшчэ 5 год, другая -- калі падвозяць тачку гною. Можна было б падкаціць тачку гексагена, як гэта рабілі чачэнцы, але свет тэрарызма не прымае.
 
Я пафарбаваў у чырвоны колер тачку, апрануў нацыянальную кашулю, вянок з васільком, белыя пальчаткі. Гной узяў у майго суседа Валодзі, які трымае карову. Ні ён, ні вадзіцель, з які адвозіў мяне ў Мінск, не ведалі, для чаго ён мне насамрэч патрэбны.

На гной я паклаў партрэт Лукашэнкі, дэвальвіраваныя грошы, кайданкі, каланіяльную сімволіку. Забыўся толькі пакласці туды ягоную Канстытуцыю 1996 года.
 

– Вы не баяліся, што вас за перформанс могуць пасадзіць?

 
– Канешне, баяўся. І застрэліць жа маглі: можа мяне б прынялі за шахіда, што вязе гексаген!
Без пятнадцаці дванаццаць я прыехаў на мікрааўтобусе да тэатра Янкі Купалы і пакаціў тачку ў накірунку пад’езда № 1 адміністрацыі прэзідэнта. Там ішлі работы па добраўпарадкаванні: клалася плітка, піліліся елачкі, і я не заўважаным падышоў на адлегласць 5-7 метраў да прыступак адміністрацыі. Тут з пад’езда выйшаў міліцыянер і перагарадзіў мне дарогу – «Что вы делаете! Стойте, стойте!».
Я высыпаў перад ім гной і віламі прыбіў да яго патрэт Лукашэнкі – «Вось з дзярма ты выйшаў, у дзярмо ты і абрацішся!»
 

 
Такім чынам, беларуская інтэлігенцыя захавала свой твар. У асобе Пушкіна, у мірнай форме, з гумарам, з выкарыстаннем народных традыцый дыктатуры недвухсэнсоўна было сказана «фэ».
– Што з вамі адбылася далей?
– Міліцыянер, перад якім я выкінуў гной, адразу па тэлефоне выклікаў АМАП. Мяне даставілі ў Ленінскі РАУС, там пасадзілі перад відэакамерай і пачалі задаваць пытанні:
– Фамилия, имя, отчество?
– Не буду адказваць, – кажу.
– Почему?
– Гаварыце на беларускай мове.
– Прозвішча, імя, імя па бацьку?
– Не скажу.
– Ну а цяпер чаму?
– Імя маё – невядома, подзвіг мой – бессмяротны.
Яны так ржалі! Кажуць: «Пушкін! Гэта ж ты! Мы ведаем! Ужо НТВ цябе паказала!» (смяецца – С.). У 12 гадзін ночы мяне выпусцілі.
 
Супраць мяне ўзбудзілі крымінальную справу па артыкуле «злостное хулиганство (с особым цинизмом)», але дзіва: цэлае лета ніхто на мяне не звяртаў увагу! Працэс пачаўся толькі 27 лістапада. Судзіў мяне Сяргей Феаравіч Хрыпач, які даў сыну Чыгіра 7 год. Было шмат сведкаў, у якасці эксперта выступаў мастацвазнаўца, арганізатар фестываля перформанса «Навінкі» Віктар Пятроў-Хруцкі, які засведчыў, што мая акцыя была творам сучаснага мастацтва. На заўтра мне далі два гады ўмоўна.
 
Пасля я прывёз Сяргею Хрыпачу карціну, дзе быў намаляваны чырвоны замок і васілёк. Зайшоў да яго ў кабінет і кажу:
– Сяргей Фёдаравіч! Вырашыў вам зрабіць падарунак за то, што вы пакінулі мяне на волі, і я буду на печы ляжаць і толькі хадзіць у міліцыю адзначацца!
– Да, да, харошая карціна, – сказаў Сяргей Фёдаравіч і павесіў яе ў сваім кабінеце на сценку.
 
Бацькавымі віламі, якімі ён 10 год таму грузіў на тачку гной прэзідэнту, Алесь Пушкін карыстаецца і па сёння, але гатовы выставіць рарытэт на аукцыон
 
– Якія яшчэ наступствы меў для вас перформанс? Ведаю, што дзяржаўным музеям забаранілі набываць вашы творы.
 
– Так, за 10 год ні адна дзяржаўная структура, ні лясніцтва, ні райвыканкам, ні школа, не набылі маю карціну. Толькі прыватныя людзі, касцёл і царква. А дзяржаўным СМІ – пачынаючы нашай раёнкай «Крупскі веснік» і сканчаючы часопісам «Маладосць» – да гэтага часу забаронена ўпамінаць маё імя...
 

Гэты чалавек не баяўся карыстацца своімі канстітуцыйнымі правамі і адкрыта выказваў сваё стаўленне да таго, што адбывалася ў Беларусі, і гэта ён рабіў яшчэ ў БССР.

Сваю першую пастанову за "пікетаванне" ён атрымаў у 1989 годзе. Тады ён выйшаў з плакатам, на якім быў надпіс: «Грамадзянін! У гэты дзень 71 год назад была абвешчаная Беларуская Народная Рэспубліка. Памятай і думай аб гэтым! Жыве незалежная Беларусь!».

На другім плакаце, прымацованы да спіны мастака, быў перакрэслены сцяг БССР и надпись: «Досыць «сацыялістычнай», адродзім Народную Беларусь».


 
 

Далей была творчасць, перфамансы і новыя затрыманні, суды, вось некаторыя з іх: 
Алесева жыццё ў Бобры — суцэльны экстрым. Шмат каго ён раздражняе нязвыклым для гэтай мясцовасцi ладам жыцця i стылем паводзiн. Нiхто не чуў ад яго кепскага, а тым больш — мацернага слова, не бачыў п`яным. Мастак клапоцiцца пра жонку i сына, мае ладную гаспадарку. А яшчэ ў яго бывае шмат гасцей (сярод якiх — “нячэсныя” журналiсты з “нячэсных” газет) i над хатай ягонай —"бээнэфаўскi" сцяг... Адным словам, “не наш чалавек”. Алесь не чакае ад асяроддзя нiчога добрага, таму, даведаўшыся ад жонкi пра нязваных гасцей, звыкла падрыхтаваўся да самага кепскага.
Неўзабаве мiлiцыянты з`явiлiся...
 
Двухгадовы Мiколка пераняў ад бацькi добразычлiвасць. Да таго ж ён ужо прызвычаiўся, што ў хаце бывае шмат гасцей. I гэтым разам, пабачыўшы новых людзей, ён узрадаваўся, з усмешкаю стаў паказваць iм свае цацкi i нешта распавядаць. Мiлiцыянты сарамлiва адводзiлi вочы ў бок... Мастаку прапанавалi праехацца ў пастарунак для размовы.
Алесь згадвае: “Мне ў гэты момант успомнiлiся вядомыя па лiтаратуры сцэны чырвонага тэрору. Прыходзяць чэкiсты арыштоўваць чалавека, а ён пачынае жонку супакойваць: ”Дарагая, не хвалюйся! Гэта памылка, там разбяруцца. Я вярнуся..." I знiкаў чалавек у Курапатах цi на Калыме.
 
Я ўзяў сына на рукi i сказаў: “Мiколка! Гэта ворагi. Адпомсцi, калi яны не адпусцяць тату!”
 
Пачуўшы гэтыя словы, маёр Макарэвiч пачырванеў, нiбы рак. Эмацыянальная прамова Алеся была звернута, зразумела, не столькi да сына, занадта малога, каб адэкватна ўспрымаць тое, што адбывалася на ягоных вачах, а да жонкi. 
 
Каб яна ведала, што не сваёй воляй iдзе Алесь — яго забiраюць. Павезлi Пушкiна ў Крупкi, у тамашнi РАУС, прывялi ў кабiнет начальнiка згаданай ўстановы падпалкоўнiка Уладзiмiра Аляксеевiча Пагуды. Далей была сцэна, вартая тэатра. Хвiлiн пятнаццаць гаспадар кабiнета вытрымлiваў паўзу “паводле Станiслаўскага”, засяроджана гартаў нейкiя паперы i нiбыта не заўважаў чалавека, якi сядзеў насупраць яго пад партрэтам Лукашэнкi. I раптам, здзiўлена падняўшы вочы, задаў абсурднае, калi браць да ўвагi сюжэт i мiзансцэну, пытанне: “А почему вас сюда доставили?”

“Напэўна, вам лепей ведаць”, — адказаў Алесь. “Ну ладно...” — пачулася ў адказ, i спадар Пагуда прад`явiў Пушкiну два пратаколы. Згодна з паказаннямi двух “сведкаў”, жыхара мястэчка Бобр Сайко (1948 года нараджэння, жыве па вулiцы Пушкiнскай, 4) i немясцовага Зайкоўскага, якiя лавiлi рыбу на супрацьлеглым ад дома Пушкiна беразе ракi, Алесь стаяў з сынам ля дома i размаўляў па мабiльным тэлефоне “з нейкiм” Сцяпанам Сухарэнкам (для недасведчаных: генерал-маёр С.Сухарэнка — старшыня Камiтэта дзяржаўнай бяспекi Рэспублiкi Беларусь), крыў яго мацюкамi i пагражаў здзейснiць у сталiцы шэраг тэрарыстычных актаў. У прыватнасцi, спалiць некалькi школ. 
 
“Пачуў” гэта Сайко Iван Пятровiч а 12-й гадзiне, тут жа кiнуў лавiць рыбу, пабег дамоў i пазванiў у мiлiцыю. А ўжо ў 16.45 мiлiцыянты Пушкiна арыштавалi. Па мясцовых мерках, аператыўнасць — на зайздрасць!
 
Пасля таго як Алесь азнаёмiўся з пратаколамi, яго запiхнулi ў “малпоўню” i... забылiся пра яго аж да 21 сакавiка. А 21-га быў суд.
Суддзя Вольга Васiльеўна Хома спачатку хацела вынесцi прысуд на падставе адных толькi пратаколаў, але Пушкiн запатрабаваў прысутнасцi на пасяджэннi “сведкi”, са слоў якога яны пiсалiся. Iвана Сайко даставiлi ў раённы суд. “Сведка” паводзiў сябе неадэкватна, доўга не мог зразумець, чаго ад яго хочуць. Магло падацца, што ён глухаваты. “Пушкiн — бээнэфавец, а я за Лукашэнку”, — да гэтай немудрагелiстай тэзы, некалькi разоў агучанай Сайко, зводзiўся сэнс ягоных абвiнавачанняў Алесю.
 
...Пакiдаючы будынак раённага суда, Алесь “падзякаваў” мiлiцыянтам за тое, што крупская “малпоўня” больш камфартабельная за турму на Акрэсцiна. Мабыць, дарма ён гэта сказаў, бо, не звяртаючы ўвагi на iранiчны падтэкст ягоных слоў, арганiзатары i ўдзельнiкi цкавання мастака сталi трактаваць iх на сваю карысць, знаходзiць у iх маральнае апраўданне свавольства ўлады ў адносiнах да Пушкiна.
Маёр Макарэвiч, з якiм у Крупках я меў кароткую размову, сказаў мне, што, затрымаўшы Пушкiна, яны зрабiлi добрую справу — выратавалi яго ад удзелу ў несанкцыянаваных акцыях апазiцыi, а значыць, ад небяспекi сутыкнення з мiнскiм АМАПам i перспектывы трапiць у лiк пастаяльцаў установы на Акрэсцiна.

Пры гэтым спасылаўся на згаданыя вышэй словы самога Пушкiна. У час размовы спадар маёр быў падкрэслена ветлiвы, нiякавата ўсмiхаўся, нiбыта хацеў сказаць: “Вы ж самi ўсё разумееце...” Сам ён пра Пушкiна нiчога кепскага сказаць не можа (“Хiба што на доме сiмволiка незарэгiстраваная...”), больш таго — ставiцца да яго з павагай i сiмпатыяй. А тое, што паважанага i сiмпатычнага чалавека тры днi трымалi за кратамi, дык мiлiцыянты дзейнiчалi згодна з iнструкцыяй. Былi пратаколы, складзеныя на падставе паказанняў сведкаў, i праваахоўныя органы мусiлi рэагаваць на сiгнал.
 
Выратавальнiкам Алеся ад большай бяды лiчыць сябе i барацьбiт з нецэнзуршчынай Iван Сайко (Пушкiн без усялякай дыпламатыi называе яго стукачом). Ён таксама кажа, што паведамiў пра Алеся ў мiлiцыю, каб не дапусцiць ягонай паездкi ў Мiнск дзеля ўдзелу ў супрацьпраўных акцыях. Сайко — чалавек пануры, негаваркi. На пытаннi адказвае коратка, сцiсла. Кожнае слова выцягваеш з яго, нiбыта абцугамi. Гаворачы, глядзiць кудысьцi ў бок. Бачна, што размова яму не падабаецца i ён чакае, калi нарэшце яго пакiнуць у спакоi.
 
...Пушкiн згаджаецца, што матэрыяльны заняпад спрыяе заняпаду маральнаму, але ёсць яшчэ i брыдкая гiстарычная традыцыя. Беларускiя сяляне здавалi царскiм карнікам паўстанцаў Калiноўскага, стукачы распладзiлiся ў велiзарнай калькасцi ў час калектывiзацыi, калi ў лайдака з`явiлася магчымасць пажывiцца за кошт працавiтага суседа; патрыёта Янку Фiлiстовiча здалi чэкістам тыя, за каго ён змагаўся, дзеля каго рызыкаваў жыццём.
 
“Калi я вярнуўся з пастарунку, дык бачыў расчараванне на тварах местачкоўцаў. Яны спадзявалiся, што мяне пратрымаюць за кратамi болей”.
 
...Я стаю на кепска асветленым пероне станцыi Бобр, чакаю электрычку на Мiнск. “У сваiм артыкуле ты толькi не рабi з мяне героя,— гаворыць Алесь, — героi былi на Плошчы, у намётавым гарадку”. На развiтанне мастак дорыць мне кружэлку са сваiмi новымi работамi. Сярод iх — абразы Марыi-Панны i Святога Iаана, напiсаныя якраз перад зняволеннем.
 
“Алесь, чаму ты адсюль не з`едзеш? Цябе ж тут рана цi позна задзяўбуць...” Ён здзiўлена глядзiць на мяне i пацiскае плячыма. У гэты момант Алесь падобны на Хрыста, якому прапаноўваюць кiнуць крыж i далей iсцi ўлегцы...
2 верасьня былі затрыманыя мастакі суполкі “Пагоня” Генадзь Драздоў, Алесь Цыркуноў, Алесь Пушкін і мясцовы мастак Валянцін Варонішча, а таксама актывіст Уладзімір Шульжыцкі.
Міліцыянты затрымалі мастакоў, калі яны неслі па горадзе партрэты Расціслава Лапіцкага, кіраўніка антыкамуністычнага падполля ў пасляваенныя гады...

 
25 сакавіка 2014-га, мястэчка Бобр на Меншчыне. Мастак Алесь Пушкін традыцыйна святкуе Дзень Волі маляваньнем карціны Свабоды й выставай новых твораў. Нечакана, старшыня Бобрскага сельсавету Уладзімір Аляксандравіч Загорскі пачаў энэргічна перапыняць мастака і, напрыканцы інцэдэнту, знішчае выяву старадаўняга гербу  "Пагоня"...
 

 

 
— Распавядзіце тады, што лічыце сваім самым вялікім дасягненьнем.
 
— Калі казаць пра сёньня, то найбольш мяне радуе тое, што 1 жніўня я стаў дзедам маленькаму хлопчыку, якога нарадзіла мая старэйшая дачка Ганна. Я вельмі рады гэтаму прыгожаму, здароваму беларусіку і хачу як мага хутчэй пабачыць яго і дачку. Гэта з асабістага.
 
Калі казаць пра творчасьць, то я лічу, што мастака дастаткова ведаць па адной ці некалькіх карцінах. У мяне такія — «Эпітафія дзеду» і «Зь мінулага». Тое, чым я ганаруся і па чым мяне ведаюць.
Калі нехта ня ведае іх, то пэўна памятае мой пэрформанс 1999 году — тачка гною з праколатым віламі партрэтам. Я тады выразна паказаў: ня ўвесь народ згодны з такім разьвіцьцём падзей, Лукашэнка — не адзіны шлях для Беларусі. Гэта быў гумарны мірны пратэст у мастацкай форме.

Я ніколі ад яго не адмоўлюся. Нельга быць пасіўнымі і моўчкі назіраць за тым, што з намі робяць.

Мастацкая супольнасьць можа быць спакойнай, бо сярод яе ёсьць адзін чалавек, які сказаў, што так нельга жыць, нельга ламаць Канстытуцыю, нельга сябе пажыцьцёва ў прэзыдэнты запісваць, нельга гвалціць усю краіну.

Ну, і апошняе — гэта мая праца як мастака-манумэнталіста: росьпіс Рэспубліканскай школы-інтэрната па музыцы і выяўленчым мастацтве імя Івана Ахрэмчыка і праца, якую я лічу сваім галоўным мастацкім здабыткам, — росьпіс царквы Сьвятога Міколы ў маёй вёсцы Бобр.

На галоўнай фрэсцы — карціна Страшнага Суду, дзе я мэтафарычна адлюстраваў падзеі 1996 году, калі адзін чалавек згвалціў цэлую краіну. На жаль, царква цалкам згарэла ноччу 17 лютага 2011 году, я лічу гэта велічэзнай стратай для нашай мясцовасьці. Цікава, што прычыны пажару да гэтага часу засакрэчаныя. Будзем спадзявацца, што я расьпішу гэты храм яшчэ раз — цяпер яго аднаўляюць, і ніхто, апроч мяне, гэты росьпіс ня зробіць.
 
Цяпер як манумэнталіст я рэалізуюся ў Вішневе, дзе працую навуковым кіраўніком у царкве Дзевы Марыі.

Яшчэ адна вытрымка з інтэрвью Алеся, ад 2018 года: 
 
Мастак Алесь Пушкін, які першым у гісторыі сучаснай Беларусі заклаў традыцыю адзначэння Дня Волі, з цеплынёй узгадвае сёлетняе святкаванне стагоддзя Беларускай Народнай Рэспублікі.
— Малайцы гэтыя маладыя хлопцы, Павел Белавус ды іншыя, што зраблі такое свята! Даўно пара было — беларусам трэба святкаваць у гэты дзень. Мне ўжо надакучыла на Дзень Волі трапляць у турму, — кажа мастак.
 
І дадае, што на стагоддзе БНР маглі б і Івонка Сурвіла з Зянонам Пазняком прыляцець, скарыстаўшыся бязвізу:
— А што? Прыляцелі б у аэрапорт, там журналісты сустрэлі. Адтуль адразу да Опернага, на сцэну. Прывіталі б людзей, павіншавалі, гукнулі «Жыве Беларусь!» — і можна назад ляцець.
У такі момант, нават ведаючы пра выдатнае пачуццё гумару Пушкіна, не адразу разумееш, сур’ёзна ён кажа, ці жартуе.
 
Мастак лічыць, што ўлады разумна вырашылі дазволіць масавае святкаванне ў цэнтры сталіцы. Цяпер важна працягваць у тым жа рэчышчы. Найперш, годна адзначыць стагоддзе БССР — як лагічны працяг станаўлення дзяржаўнасці.
 
Да стагоддзя абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі мастак падрыхтаваў адмысловую інсталяцыю.
 
— Зараз усе ставяць пластыкавыя вокны. І ліштвы, што самі па сабе — мастацкая рэч, выкідаюць, — расказвае перадгісторыю стварэння юбілейнага праекту Алесь Пушкін.
Праект «Вокны Беларускай Народнай Рэспублікі» ўяўляе сабой інсталяцыю з дваннаццаці ліштваў, пераўтвораных у рамы для ілюстрацый. Выявамі служаць фотаздымкі і малюнкі мастака, зробленыя ў розныя гады. Іх аб’ядноўвае месца, дзе рабіліся здымкі — цэнтр мястэчка Бобр, і дата — 25 сакавіка. Фактычна, гэта ілюстраваная гісторыя персанальных святкаванняў Дня Волі мастком Пушкіным і яго сям’ёй.

Святкаванні Дня Волі для творцы праходзілі штогод па-рознаму:
 
– Бывала, што і арыштоўвалі, штрафавалі. А калі і цэлы дзень стаяў і ніхто мяне не чапаў.
 
Мастак дэманструе акно, прысвечанае 25 сакавіка 2009-га. На фотаздымках ён у берэце шчодра перапэцканым у фарбах.
— Гэта сапраўдны артэфакт, — мастак здымае той самы берэт са сцяны і расказвае чарговую гісторыю:
 
— У шахідаў ёсць пояс смяротніка, а ў беларускага арт-тэрарыста — такі вось берэт. І калі яго будуць круціць, то ён будзе вось так пэцкаць міліцыянтаў. Калісьці будзе ляжаць у музеі — як узор негвалтоўнага супаціву...

 

Звярніце увагу, гэты перфаманс Алесь утварыў яшчэ у 2019 годзе, ён ведаў... 



Затрыманняў Алеся Пушкина было так багата, што яшчэ у 2019 годзе Алесь зрабіў выставу - Турэмны альбом
 


У жніўні 2020 года Алесь таксама удзельнічаў у акцыях пратэсту

 
Яго зноў затрымлівалі і збівалі...

 

А вось гэта Алесь на марше пасля забойства Рамана Бандарэнкі, 15 лістапада 2020 года. 

 
 
Нагадваем, што апошні раз улады Беларусі асудзўілі яго у 2021 годзе да 5 гадоў зняволення, толькі за выставу карціны Яўгена Жыхаря з аўтаматам на плячэ, якая была намалевана яшчэ у 2013 годзе...
 

 На судовым працэсе Алесь таксама не здрадзіў сабе, вось што пра гэта пісаў журналіст Ігар Карнэй 

Працэс над Алесем Пушкіным – гэта бясплатнае шоў, хоць збольшага і нагадвае расправу за ўсе ягоныя арт-пэрформансы. На жаль, адкрыты фармат пратрымаўся толькі пару гадзін, у другой палове дня паседжаньне зрабілі закрытым ад публікі.

 
Эпатажны мастак, якога за аўтарскія працы вінавацяць ў «рэабілітацыі нацызму”, раз за разам прымушаў судзьдзю і народных засядальнікаў выдаляцца ў “савяшчацельны пакой”. Ну а сілавікі, якіх дзеля такой важнай справы камандзіравалі аж з дзясятак, тым часам выдваралі наведнікаў у калідор.
 
Спачатку можна было падумаць, што пагоньнікі ахоўваюць пустую клетку. Але “фігурант” у белым камбезе з надпісам “Белрэстаўрацыя”, у якім яго забралі проста з гістарычнага аб’екту год таму, разьлёгся на лаўцы і не падаваў прыкметаў жыцьця. Толькі на пытаньне судзьдзі пра “дэмарш” запатрабаваў ад канвою зьняць кайданкі і дапамагчы паставіць на ногі. Пазьней аказалася, што ў будынак яго таксама занесьлі ў гарызантальным стане, сам на “судзілішча” ісьці адмовіўся.
 
Калі пасьля першага перапынку “выпраміўся” і пад рашпіленай робай зьявілася вышыванка, заявіў, што справіцца без адваката, бо цяпер гэта дэкаратыўны “фігавы лісток” і сказаў, што не давярае суду, акрамя сакратаркі – маўляў, хай сабе сядзіць ды запісвае, нікому не замінае. “Толькі яе люблю, пракурора і судзьдзю – не”, -- павесяліў прысутных Алесь, хоць санкцыя артыкулу і прадугледжвае да 12 гадоў турмы. На гэты конт дадаў, што ня мае ніякіх ілюзій адносна людзей, прызначаных рэжымам. І падсумаваў: добра, што судзяць па-расейску, бо беларуская мова -- не для беззаконьня.
 
Пакуль служкі Фэміды бясконца раіліся, па-зэкаўску лысы Пушкін расказваў з таго боку байкі пра турэмны побыт і даваў настаўленьні свайму спадкаемцу, які без часу застаўся за галоўнага – сыну Міколку. Спробы рэагаваць кароткімі рэплікамі ці сьмехам заканчваліся дыскваліфікацыяй з выдаленьнем. За пару слоў на пытаньне мужа выправадзілі нават ягоную жонку Яніну.
 
Сам Алесь у выказваньнях і характарыстыках на адрас улады і яе службовых падразьдзяленьняў не саромеўся. Да электрашокераў і рукапрыкладзтва не дайшло, хоць у некаторы момант сытуацыя накалілася да максімальна гарачай. Ды і не зразумела, якім чынам яшчэ пакараць чалавека, калі той і без таго сядзіць, і дакладна не зьбіраецца капітуляваць.
 
Але меры засьцярогі, без перабольшаньня, былі надзвычайныя. Ня верылася, што судзяць не гвалтаўніка ці забойцу, а мастака з правінцыйнага Бабра. Мала таго, што запісваюць дадзеныя пашпарту на ўваходзе, дык яшчэ перад заляй “рамка” і татальнае абмацваньне ўручную. Адзін з ахвотных там і застаўся – на нейкім дакумэнце была налепка з “Пагоняй”, магчыма, ужо сам з пратаколам.
 
У вэрхале, калі міліцыі і судовых клеркаў было ледзь ня больш за ўдзельнікаў, здарыўся казус. Галоўны канвойны нечакана дазволіў паздымаць у перапынку паміж чарговым “кансіліюмам”, за што атрымаў за самадзейнасьць ад нейкай жэншчыны з шырокімі паўнамоцтвамі.

Затое так і падвісла ў паветры пытаньне падсуднага, на якой падставе спынілася ягонае права на кантактаваньне са зьнешнім сьветам -- ужо больш за месяц ніводзін ягоны ліст не выходзіць з камэры на Валадарцы (вяртаюцца з пазнакай "В") і туды не ўваходзіць.
 
Натуральна, такі “вясёлы” суд мусіў скончыцца тым, што ўрэшце і здарылася. Цяпер Алеся Пушкіна будуць судзіць “міжсабойчыкам”. Ня выключана, што акрамя судзьдзі ды абвінаваўцы яшчэ далучыцца які-небудзь “экспэрт па нацызьме”.
 
Мы пераконаны што за кратамі на Алеся таксама прадоўжваўся ціск, асабліва пасля таго што ен казаў у Кіеве,  і вось здароўе чалавека не вытрымала... Мастаку было 58 гадоў...
 
Алесь пакінуў добрую памяць пра сабе, яго жыцце было цікавае і яскавае, ён намаляваў багата карцін  і мы вельмі шкадуем, што гэты чалавек, сапраўдны партыёт Беларусі, загінуў за кратамі...

 

 Мы будзем памятаць Алеся Пушкіна, будзем памятаць яго словы: Жыве незалежная Беларусь!





Адзін з малюнкоў мастака
 
Вось і падрабязнасці, чаго загінуў мастак:

Крыніца, знаёмая з сітуацыяй са смерцю Алеся Пушкіна, распавяла MOST, што адбылося ў гродзенскай лякарні, дзе памёр палітвязень.
 
У Алеся Пушкіна была прабадная язва, яму своечасова не аказалі дапамогу ў турме.
 
Мастака ўжо ў непрытомным стане прывезлі ў бальніцу 11 ліпеня, на аперацыйным стале ў яго спынілася сэрца.
 
- Пушкіна прывезлі ў лякарню фактычна які памірае. У яго быў развіты перытаніт, быў сэптычны стан і паліорганнай недастатковасці. Калі сказаць простай мовай, у яго была дзірка ў страўніку. Практычна не было шанцаў на выратаванне.
 
Прабадная язва выклікае востры боль. Таму пацыент адразу звяртаецца са скаргамі. Як правіла, у чалавека ёсць некалькі сутак для таго, каб ухіліць праблему аператыўна. Калі чалавеку своечасова аказаць дапамогу, ён будзе далей жыць. Пасля такіх аперацый пацыента, як правіла, ужо праз пару дзён адпускаюць дадому.

Калі гэтага не зрабіць своечасова, тое прабадзенне язвы выкліча перытаніт і пасля сэптычных шок.

Сітуацыя з Пушкіным? Яго проста забілі ў турме, па-іншаму я гэта не назаву.

Проста не магло быць такога, каб ён не звяртаўся ў турме па дапамогу, таму што такая клінічная карціна выклікае востры боль. Ён павінен быў адчуваць моцныя пакуты, гэта як кінжал у жываце, - сказаў суразмоўца.
 
Суразмоўца адзначае, што язва ў Пушкіна магла запаліцца з-за турэмнага харчавання, а таксама неаказання медыцынскай дапамогі.
 
- Кормяць у гродзенскай турме не вельмі, таксама сітуацыя з аказаннем медыцынскай дапамогі там на нізкім узроўні. У выніку мы атрымліваем чарговую смерць палітвязня. Нельга замоўчваць такое бесчалавечнае стаўленне, беларусаў проста знішчаюць у турмах. Начальнік медыцынскай часткі гродзенскай турмы Віктар Лутцаў адказвае за своечасовае аказанне дапамогі зняволеным. У ягоныя абавязкі ўваходзіць рашэнне аб шпіталізацыі. Але як паказвае сітуацыя, Пушкіна шпіталізавалі вельмі позна...

 
 
Бывший политзаключенный журналист Александр Ивулин встретился с Алесем Пушкиным на "карантине" в исправительной колонии № 22. По его словам, за первую неделю в колонии Алесю выписали два рапорта за "нарушения", и тот оказался в отряде уже в качестве "злостного нарушителя режима".

Журналист также вспомнил и о дискриминации в колонии Алеся по беларусскому языку:
 
"«А теперь давайте еще раз, но на нормальном языке. На этом я вас не понимаю». Реакция вертухая на беларусскоязычный рапорт-доклад Алеся Пушкина. Художник терялся. Едва подбирал слова, но выполнял «законные требования сотрудников администрации»".
 
Ивулин отмечает, что Алесь "был слишком хорош даже в отношении сотрудников, которые без объяснения конфисковывали его записи и рисунки". Пушкину было сложно налаживать коммуникацию с опытными заключенными.
 
"Они не понимали его. Ну какой «нормальный» зек станет набивать под сердцем Рогнеду с надписью «Беларусь перад усім»?"


 
 
 Фота Алеся на галоўнай старонке адсюль


Источник: www.infobank.pt

Понравилось? Отправь друзьям!


Оставить комментарий
  
Комментариев нет